Беларусы прапанавалі заснаваць Федэрацыю спартыўнай касьбы

Пётр Кароль, прадпрымальнік з вёскі Жылінскія ў Пастаўскім раёне, шэсць гадоў запар ладзіць у родным мястэчку міжнародны чэмпіянат па ручным сенакашэнні.

Зараз пастаўчане выступілі з цікавай ініцыятывай — заснаваць першую ў нашай краіне Федэрацыю спартыўнай касьбы. Гэта пытанне ўжо абмяркоўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму. Здаецца, своечасова. Бо касьба для вёскі ў хуткім часе можа стаць відам працы выміраючым...   

Вяскоўцы ўсё часцей сталі схіляцца да лягчэйшага сцэнарыя – не гаспадаркай займацца, а купляць, што патрэбна, у краме. Навошта трымаць жывёлу? Не трэба нарыхтоўваць кармы, адпаведна неабходнасць адпадае і ў касьбе. 

Да таго ж “касіць — справа не абы-якая, мужчынская справа, тут трэба і сіла, і спрыт, умець трэба”, — пісаў Іван Мележ у кнізе “Людзі на балоце”. Класік нездарма нямала месца адвёў сюжэту аб сенакосе. 

Некалькі дзясяткаў гадоў таму ў пачатку лета жыццё ў беларускіх вёсках замірала: цэлыя сем’і адпраўляліся нарыхтоўваць сена. З часам у гэтай нялёгкай працы на дапамогу чалавеку прыйшла тэхніка. Цяпер ужо нячаста можна сустрэць таго, хто запраўскі валодае касой, піша Таццяна Бізюк на сайце sb.by

Паступова інтарэс да касьбы зноў стаў адраджацца. Узяць хаця б знакамітыя "Спораўскія сенакосы" ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна. Экалагічны фэст хоць і мае канкрэтную мэту — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем захавання балот, аднак не наўмысна звяртаецца і да традыцый вёскі. Тое ж можна сказаць і пра "Жылінскія сенакосы". Заснавальнік спаборніцтва Пётр Кароль папулярызуе старадаўні від працы і прыводзіць у парадак родную вёску. 

Былы міністр прыродных рэсурсаў на фестывалі "Спораўскія сенакосы". Фота Дзяніса Зелянко

У выніку ствараецца брэнд вёскі. Здаецца, што можа быць прасцей? Ідэя ж на паверхні: неабходна проста азірнуцца на якія два дзесяцігоддзі назад, паглядзець, чым займаліся сяляне, і з гэтага зрабіць камерцыйны праект. Так, да прыкладу, робяць тая ж Сербія, Славакія, нават Германія і Аўстрыя. Яны праводзяць у сябе буйныя спаборніцтвы, і на гэтым яшчэ “косяць” грошы. У нас жа – усе перадумовы... 

У гэтым святле ініцыятыва пастаўчан бачыцца выйгрышнай. І праўда, каму, як не нам, праслаўляць простую сялянскую працу? Ці праз існуючыя фестывалі, ці з дапамогай спартыўнага грамадскага аб’яднання, якое ў нас ужо хутка можа з’явіцца...

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 11.01.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.

  • Ассоциация детей и молодежи
  • Багна
  • Белорусская Антиядерная Кампания
  • Беларускі камітэт Дзеці Чарнобыля
  • Выратуем прыпяцкіе дубровы
  • Экадом
  • Городской лесничий
  • Дзіцячыя экалагічныя майстэрні
  • Мінскае роварная таварыства
  • Неруш
  • Велогродно
  • Живое партнерство
  • За чистую Припять
  • Время Земли