Ахутаная туманамі Ельня сустракае раніцу — фотарэпартаж Віктара Малышчыца

Знаёмства з Ельняй — адным з самых цікавых балот Беларусі — усе пачынаюць з турыстычнай сцежкі "Азяраўкі", на якой амаль кожны дзень бываюць турысты. Але калі вы ўжо там былі, а балота працягвае вабіць вас, то амаль заўсёды пункт нумар 2 для турыстаў — гэта возера Курганістае ў паўночнай частцы балота. Гэта самае вялікае з тых азёр, пакрытых сеткай маленькіх астраўкоў, якія ў летні перыяд становяцца прытулкам для рэдкіх у Беларусі шызых чаек.

17.08.2018 Жывая прырода Крыніца: Наша Ніва Фота: Віктар Малышчыц

Вядзе да возера дарога ад вёскі Сухавержа, па якой давядзецца прайсці каля трох кіламетраў (не спадзявайцеся праехаць яе на звычайным аўто!). А далей пачынаецца насціл для балотахода — спецыяльнай машыны, якая ёсць у распараджэнні заказніка. Гэты насціл і прывядзе вас да самага возера Курганістага — яно будзе па правым баку ад дарогі. Без гумовых ботаў тут ужо абысціся не ўдасца, больш таго, з вялікай верагоднасцю ў гэтых ботах апынецца і вада, але ўбачаныя краявіды не пакінуць вас абыякавымі. Зрэшты, мяркуйце самі — фатограф Віктар Малышчыц правёў у гэтым месцы ноч і раніцу.

Цалкам фотарэпартаж глядзіце на Нашай Ніве па спасылцы.

 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Загадочная Ельня: невероятные пейзажи дрыгвы


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.08.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.