«Ты ж у нас не абалдуй!» Актывісты ў Віцебску сочаць за правіламі паркоўкі

Кампанію за правільную паркоўку ў межах ініцыятывы «Віцебск – наш горад» праводзяць сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
 

22.05.2017 Экалогія горада Аўтар: Зялёны партал Фота: bchd.info

Кампанія распачалася зборам подпісаў за пашырэнне паркоўкі каля абласнога кардыялагічнага дыспансера, паведамляе прэсс-служба БХД

Па словах каардынатаркі БХД Таццяны Севярынец, гарадскі выканаўчы камітэт абяцаў вырашыць гэтае пытанне яшчэ у 2005 годзе. Але па сённяшні дзень у наведвальнікаў установы няма іншага выйсце, акрамя як паркавацца на газоне.

  

Наступным крокам хрысціянскіх дэмакратаў стала спроба заклікаць да парадку непасрэдна кіроўцаў. Яны размясцілі улёткі з малюнкамі і тэкстам «Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!» пад дворнікамі машын, што стаяць на газонах.

— Больш за 345 тысяч жыхароў абласнога цэнтру дыхаюць паветрам, насычаным выхлапнымі газамі, — гаворыць Таццяна Севярынец. — І паркоўка на газонах проста недапушчальная!

Паркавыя зоны ў Віцебску налічваюць 253 гектары. Гэта прыкладна 7 квадратных метраў на кожнага жыхара пры норме ад 15 да 19 квадратных метраў. 

А вось такія памяткі падрыхтаваў Зялёны дазор.

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 22.05.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.