Увага! Новы набор у Школу мэраў

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвяшчаюць новы набор у Школу мэраў.

Начало мероприятия: 17.01.2018

«Разам да справы!» – гэта лозунг Школы мэраў, дзе разумеюць, што талакой можна дасягнуць вялікіх мэтаў і ў буйным горадзе, і ў маленькім мястэчку. Але часам недастаткова толькі  супольна працаваць, трэба яшчэ і вучыцца.

Набыць неабходныя веды і навыкі па тым, як эфектыўна прасоўваць інтарэсы супольнасці, можна ў Школе мэраў за 100 гадзін навучання з экспертамі і эксперткамі з Беларусі, Літвы і Ўкраіны.

Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў:

  • 1 сесія (Беларусь, 2-4 лютага 2018 г.) — прынцыпы ўстойлівага развіцця і добрага кіравання, асновы публічнага адміністравання, мясцовае самакіраванне і грамадскія фінансы.
  • 2 сесія (Літва, вясна 2018) — практычны вопыт рэформаў на шляху да рынкавай эканомікі і сучаснага дзяржаўнага кіравання ў краінах Балтыі.
  • 3, 4 сесіі (Беларусь, лета, восень 2018) — навыкі вядзення публічных дыскусій, падрыхтоўкі стратэгічных і юрыдычна значных дакументаў, прасоўвання і абароны грамадскіх інтарэсаў, працы са СМІ, працы ў камандзе і лідэрства, кіравання праектамі.

Лепшыя слухачы дадаткова змогуць пазнаёміцца з досведам Малдовы па супрацоўніцтве паміж грамадзянскай супольнасцю і органамі ўлады.

Адбор у Школу мэраў праводзіцца шляхам конкурсу з наступнымі крытэрамі:

— узрост 20-35 год;

— вопыт абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на мясцовым узроўні;

— роля і прызнанне ў мясцовай супольнасці (рэкамендацыі ад лакальных НДА, органаў улады і кіравання, бізнесу);

— матывацыя (як атрыманыя веды будуць выкарыстаны на практыцы).

Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы – беларуская і руская.

Заяўку ў Школу мэраў трэба запоўніць да 17 студзеня па спасылцы.



Падзяліцца: 22.12.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.

  • Ассоциация детей и молодежи
  • Багна
  • Белорусская Антиядерная Кампания
  • Беларускі камітэт Дзеці Чарнобыля
  • Выратуем прыпяцкіе дубровы
  • Экадом
  • Городской лесничий
  • Дзіцячыя экалагічныя майстэрні
  • Мінскае роварная таварыства
  • Неруш
  • Велогродно
  • Живое партнерство
  • За чистую Припять
  • Время Земли